зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Брацкая магіла воінаў Савецкай Арміі

Брацкая магіла воінаў Савецкай Арміі

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313Д000623

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1941 – 1944 гг.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца насупраць дома па вул. Кірава, 114 у аг. Заполле. Па дадзеных на 01.04.2023 г. тут пахаваны 233 воіна, якія загінулі ў 1941-44 гг. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сярод пахаваных - воіны 3-й арміі 1-га Беларускага фронту, Герой Савецкага Саюза - Пётр Сяргеевіч Прыходзька. 

Камандзір кулямётнага ўзвода старшы сяржант П.С. Прыходзька вызначыўся ў чэрвені 1944 г. у час прарыву абароны праціўніка ў Гомельскай вобласці. Пры фарсіраванні р. Друць каля Рагачова выбухам снарада быў пашкоджаны штурмавы мост. П.С. Прыходзька кінуўся ў ваду, пад агнём праціўніка падтрымліваў насціл маста, па якім праходзілі воіны з узбраеннем. Адзін з першых уварваўся ў варожыя траншэі і кулямётным агнём забяспечваў наступленне пяхоты. Цяжка паранены працягваў камандаваць узводам. У баі за чацвёртую лінію траншэй праціўніка зноў быў цяжка паранены. Памёр ад ран 26.06.1944 г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 23.08.1944 г.

У 1964 г. на магіле пастаўлены помнік - скульптура воіна.

Старонка