Шыфр
213Д000532
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Брацкія могілкі знаходзяцца ў в. Выхадцы. Налічваюць 8 брацкіх магіл. Пахаваны савецкія воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1950 г. на брацкія могілкі праводзіліся перапахаванні з ваенных пахаванняў навакольных вёсак.
У 1952 г. на могілках быў устаноўлены помніка - скульптуры воіна і абеліскі на брацкіх магілах. Абеліскі на брацкіх магілах тыповай формы, з металічнай зоркай наверсе, з выціснутымі на іх прозвішчамі, імёнамі, імёнамі па бацьку пахаваных, датамі жыцця і мемарыяльнымі эпітафіямі. Тэрыторыя могілак абнесена металічнай агарожай.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён