зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213Д000580

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1964 г.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца на вул. Чырвонаармейскай. Пахаваны 354 воіны Чырвонай Арміі і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў або памерлі ад ран у 1941-1944 гг. Сярод пахаваных байцы 145-й стралковай дывізіі, Герой Савецкага Саюза Васіль Паўлавіч Кірычук.

В.П. Кірычук вызначыўся ў баі 25.06.1944 г. пры вызваленні Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Ён адзін з першых пераправіўся цераз Заходнюю Дзвіну і агнём прыкрываў пераправу роты. Пры вызваленні г. Пастаў быў цяжка паранены і памёр ад ран 13.07.1944 г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена пасмяротна 22.07.1944 г. Сёння яго імем названа адна з вуліц г. Паставы.

У 1964 г. на брацкай магіле быў пастаўлены помнік: на пастаменце скульптура воіна з прыспушчаным сцягам. 

У 2017 г. помнік быў рэканструяваны: пастамент і подыум абліцаваны чырвоным гранітам, участак вакол помніка забрукаваны і абгароджаны гранітным бардзюрам. Каля помніка ўстаноўлены мемарыяльныя пліты з імёнамі пахаваных. 

Старонка