Шыфр
313Д000685
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1943 - 1944 гг.
Брацкія магілы знаходзяцца ў г. Васілевічы на могілках. Па стане на 19.09.2014 г. тут пахаваны 442 воіна і 18 удзельнікаў супраціўлення, якія загінулі ў баях супраць нямнцка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран ў лістападзе 1943 - студзені 1944 гг. Сярод пахаваных - воіны 37-й гвардзейскай і 193-й Дняпроўскай стралковых дывізій 19-га стралковага корпуса, 15-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 65-й арміі і партызаны 101-й Даманавіцкай і Васілевіцкай імя П.К. Панамарэнкі партызанскіх брыгад, а таксама Герой Савецкага Саюза Казлоў Аляксандр Герасімавіч.
Казлоў А.Г. вызначыўся пры вызваленні Камарынскага р-на Палескай вобл. Наводчык гарматы гвардыі старшы сяржант А. Г. Казлоў 02-04.10.1943 г. у баях за вёскі Калыбань, Зладзеева, Пасудава знішчыў каля 2 узводаў пяхоты праціўніка. Загінуў у баі 22.11.1943 г. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 24.12.1943 г. Яго імем названа вуліца ў г. Васілевічы.
У 1947 г. на магілах пастаўлены помнік - скульптура воіна з аўтаматам.
У 2013 г. у г. Рэчыцы ў Парку Перамогі была адкрыта Алея Герояў Савецкага Саюза, на якой была ўстаноўлена стэла ў гонар Казлова А.Г.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён