Шыфр
213Д000697
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1942 - 1943 гг.
Апісанне
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан знаходзіцца ў цэнтры вёскі, з паўночнага боку ад аўтадарогі, якая ідзе на Полацк (у межах вёскі - вул. Кастрычніцкая), на тэрыторыі зялёнай зоны. У 1962 г. на магіле пастаўлены абеліск, які складаўся са стэлы, пастаўленай на масіўны стылабат, замацаваны на невысокім падножжы. Стэла падзялялася рустам на пяць роўных частак і была завершана аб'ёмнай пяціканцовай зоркай ў абрамленні стылізаваных калоссяў на фігурным стрыжні.
Згодна са спісам імён, пазначаным на мемарыяльных дошках, у брацкай магіле пахаваны 475 байцоў і партызан, якія загінулі пад час баявых дзеянняў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 2011 г. праводзіліся работы па рэканструкцыі брацкай магілы, у выніку якіх замест абеліска была устаноўлена капліца, заменена агароджа і праведзена добраўпарадкаванне тэрыторыі.