Шыфр
513Д000233
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1944 г.
Брацкая магіла знаходзіцца ў цэнтры пас. Калініна. Усяго пахаваны 271 абаронца Айчыны. Сярод пахаваных воіны 5-й, 108-й, 169-й, 283-й, 413-й сд і іншых падраздзяленняў, якія загінулі зімой-вясной 1944 г. у баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі сельсавета.
Брацкая магіла абнесена драўлянай агароджай на жалезабетонных слупах. Ад увахода, праз усю брацкую магілу ідзе грунтовая сцежка, па баках ад якой сем магіл чарвонаармейцаў. Сцежка завяршаецца скульптурнай выявай савецкага салдата.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён