Шыфр
613Д000501
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1941 - 1944 гг.
Апісанне
Нясвіжскі раён быў вызвалены падчас Мінскай аперацыі войскамі 1-га Беларускага фронту падчас жорсткіх баёў. Баявыя дзеянні вялі войскі 65-й, 48-й, 28-й армій, 4-га гвардзейскага кавалерыйскага і 1-га механізаванага карпусоў конна-механізаванай групы фронту пад камандаваннем генерала Пліева.
Колькасць пахаваных: усяго - 88, вядомых ваеннаслужачых – 31, невядомых ваеннаслужачых -53, удзельнікаў супраціўлення (партызан) – 4.
На двухступеністым пастамеце шэрага колеру ўстаноўлена скульптура салдата ва ўвесь рост, у шынэлі і касцы, у руках – прыспушчаны сцяг, які наклонены ўніз.