Шыфр
613Д000502
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1918 - 1920 гг.
Апісанне
Пахаванні адносяцца да 1916-1917 гг., калі лінія фронту праходзіла паблізу г. Баранавічы, па рэках Сервеч і Шчара, і паміж імі, праз Калдычэўскае возера. У Баранавічах з пачатку вайны размяшчалася Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання, дзе імператар быў не менш за 10 разоў. У 1916 г. праходзіла моцнае наступленне расійскай арміі, не такое паспяховае, як “Брусілаўскі прарыў”, але якое з'яўлялася часткай агульнага плана на ўчастку Заходняга фронту. Страты расійскага войска на гэтым участку ацэньваліся ў 120 тыс. салдат, з іх больш за 50 тыс. забітых і памерлых ад ран.
На дадзены момант, намаганнямі валанцёраў розных арганізацый, могілкі прыведзены ў здавальняючы стан. Пахаваны каля 800 салдат Расійскай імператарскай арміі, якія загінулі ў баях супраць войск кайзераўскай Германіі ці атручаны газамі ў Першую Сусветную вайну (1914-1918).
Тэкст памятнай пліце на нямецкай и рускай мовах: “Здесь покоятся солдаты - жертвы Первой мировой войны".