зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613Д000647

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, в. Раваніцкая Слабада, на грамадзянскіх могілках, 3 км ад в. Раваніцкая Слабада

Датаванне

1941 - 1944 гг.

Апісанне

Брацкая магіла знаходзіцца на могілках у лесе за 3 км ад вёскі Раваніцкая Слабада. Тут пахаваны 239 партызанаў брыгады “Разгром”, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1942-1944 гг. 

Партызанская брыгада “Разгром” створана ў кастрычніку 1942 г. паводле рашэння міжраённага падпольнага камітэта КП(б)Б Мінскай зоны з асобных атрадаў “Разгром”, “Камуніст”, “Сцяг”, “Іскра”. Дзейнічала на тэрыторыі Чэрвеньскага, Барысаўскага, Смалявіцкага р-наў. Партызаны брыгады наносілі асноўныя ўдары па варожых камунікацыях, асабліва на ўчастках чыгункі і шашы Мінск-Барысаў, на шашы Беразіно-Мінск. На чыгуначных участках Жодзіна-Пліса (19.09.1943) і Смалявічы-Калодзішчы (20.06.1944) узарвалі больш за 2 тыс. рэек. 

У 1991 г. на магіле быў устаноўлены помнік.

Старонка