Шыфр
613Г000667
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XVI - XIX стст.
Брукаваны шлях - дарога, удасканаленая і ўзмоцненая спосабам ускладвання побач палявых камянёў на папярэдне падрыхтаваны пласт з пяску, неабходны для выраўнавання паверхні і дрэнажу дажджавой вады.
Дадзеная дарога, з’яўляецца часткай колішняга шляху Стоўбцы - Мір. Шматлікія фотаздымкі першай паловы XX ст. сведчаць, што значная частка горада Стоўбцы была забрукавана такім самым спосабам і, найверагодней, тымі самымі майстрамі. Каменне здабывалася шляхам увядзення “бруковага“ падатку - мясцовыя жыхары навакольных вёсак павінны былі здаць пэўную колькасць камянёў са сваіх тэрыторый. Апісаны ўчастак дарогі быў часткай брукаванага шляху, які меў непасрэдную сувязь з астатняй брукаванай паверхняй горада цераз драўляны мост над Нёманам, які з’яўляўся працягам сённяшняй вуліцы Піянерскай, таксама на той час забрукаванай.