зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000049

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1902 г.

Апісанне

Будынак № 50 па вул. Фралянкова (гістарычная назва вуліцы Шырокая) пабудаваны ў 1902 г. для Акруговага акцызнага ўпраўлення.  Будынак узведзены ў характэрным для таго часу цагляным стылі. Цагляная архітэктура атрымала шырокае распаўсюджанне ў апошняй трэці ХІХ ст. Просты і практычны спосаб аддзелкі фасадаў прыйшоў на змену недаўгавечнай тынкоўкі. Пры будаўніцтве паверхня муроўкі сцен заставалася аголенай, ці абліцоўвалася высокаякаснай цэглай. У цагляным стылі вялося масавае будаўніцтва бальніц, школ, жылых дамоў, прамысловых збудаванняў, казарм. Пра першапачатковы выгляд будынка сведчыць яго выява на паштоўцы пачатку ХХ ст. Пластыка будынка была вельмі выразная і насычаная. На фотаздымку часткова бачны філянговыя дзверы з зашкленнем. Акцызнае ўпраўленне знаходзілася ў будынку да 1915 г. Затым будынак адносіўся да домаўладання Апанасевіча. У перадваенны перыяд у ім размяшчалася гімназія імя Т. Касцюшкі. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. З 1941 па 1961 г. тут знаходзіўся НКУС на чыгунцы. У 1961 г. ён быў прыстасаваны пад дом піянераў, затым да нядаўняга часу ў ім размяшчаўся каледж.