Шыфр
312Г000007
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX ст. - 1946 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак двухпавярховы, з падвальным памяшканнем, прамавугольны ў плане. На вуліцу Білецкага выходзіць галоўным фасадам сіметрычнай кампазіцыі. Спалучэнне разнастайных элементаў дэкаратыўнага аздаблення будынка дазваляе аднесці яго да стылю эклектыкі. Архітэктурныя дэталі вылучаны кантраснай афарбоўкай.
Дакладных звестак аб будаўніцтве і функцыянальным выкарыстанні будынка ў даваенны перыяд не выяўлена. У час Вялікай Айчыннай вайны будынак быў пашкоджаны. У 1946 г. адноўлены. Па звестках на 1957 г. на першым паверсе размяшчалася грамадская сталовая, другі паверх быў жылы.
У 1983 г. жыхары былі выселены і праведзены капітальны рамонт дома. Пасля рамонту тут размясцілася Гомельская абласная арганізацыя "Беларускае рэспубліканскае таварыства ратавання на водах".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён