Шыфр
513Г000042
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пачатак ХХ стагоддзя
Апісанне
Двухпавярховы П-падобны ў плане будынак (на дваровым фасадзе 2 бакавыя рызаліты). Фасады абліцаваны чырвонай цэглай, пластыка насычаная. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя сіметрычная. У цэнтры галоўнага фасада вузкі рызаліт, завершаны трохвугольным франтонам з атыкавай сценкай. Фасады раскрапаваны лапаткамі.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў доме знаходзілася тэхнічнае вучылішча №4. У I960 годзе згодна з загадам № 602 Міністэрства вышэйшай, сярэдняй, адмысловай і прафесійнай адукацыі БССР і Міністэрства гандлю БССР ад 12 верасня I960 года, аб арганізацыі прафесійна-тэхнічных вучілішч па падрыхтоўцы павароў для прадпрыемстваў грамадскага харчавання Міністэрства гандлю БССР тут было адчынена Кулінарнае вучылішча.
У 1993 годзе быў перададзены Рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству радыётэлецэнтр "Тэлерадыёкампанія "Магілёў" які зараз там і знаходзіцца.