Шыфр
513Г000057
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1912 г.
Стыль
Мадэрн
Пабудаваны ў 1912 г. у стылі “мадэрн”. У 1918 г. у гэтым доме знаходзіўся Бабруйскі павятовы рэвалюцыйны камітэт - часовы надзвычайны орган мясцовай улады. Аднапавярховы Г-падобны ў плане драўляны будынак на мураваным руставаным цокалi з лучковымi праёмамi. Накрыты двухсхiльным дахам. Цэнтральная частка вылучана круглай мансардай з выхадам на балкон i фланкiравана рызалiтамi з квадратнымi бельведэрамi, завершанымi ўвагнутымi шатрамi, накрытымi дахоўкай, з фiгурнымi люкарнямi. Фасады дэкарыраваны фiлёнгамi. Помнiк архiтэктуры стылю "мадэрн".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён