Шыфр
713Г000101
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, вул. Леніна, 16/33 (вул. К.Маркса)
Датаванне
1950-я гады
У 1932 г. на рагу вул. Леніна і К. Маркса быў пабудаваны будынак Белкамунбанка. Аўтары праекта архітэктары Максімаў і Бранштэйн. Будынак меў рысы канструктывізму, складаўся з некалькіх чатырохпавярховых аб'ёмаў і пяціпавярховай вуглавой часткі, вырашанай накшталт вежы. Будынак быў накрыты плоскім дахам, гладкія фасады члянёны аконнымі праёмамі, блокі лесвічных клетак вылучаны простымі атыкамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён