Шыфр
713Г000103
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1950 - 1954 г.
Стыль
Савецкі класіцызм
Апісанне
Адміністрацыйны будынак на вуглу вул. Леніна, 22/Кірава, 27 запраектаваны і пабудаваны як вытворчы корпус Белпрампраекта. Пад будаўніцтва быў выдзелены ўчастак плошчай 1428 кв. м. Існуючая на ўчастку Ш-падобная ў плане каробка была разабрана ў сувязі з пашырэннем вуліцы Леніна. Праектныя работы пачаліся ў 1950 г. і праходзілі ў некалькі этапаў. Праектнае заданне было складзена ў двух варыянтах архітэктарамі В. Гусевым і Я.І. Гурарый. Праектуемы будынак Белпрампраекта складаўся з чатырохпавярховага крыла па вул. Леніна і крыла па вул. Кірава.