зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000122

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1894 г.

Апісанне

Будынак быў пабудавана ў 1894 г. як двухпавярховы жылы дом. У 1897 г. да яго з боку дома № 17 прыбудаваны Г-падобны ў плане аб'ём. Хутчэй за ўсё, дом быў драўляны. 

У 1922 г. жылы будынак быў муніцыпалізаваны. У 1934 г. быў зроблены капітальны рамонт. 

Падчас Вялікай Айчыннай вайны жылы дом, верагодна, быў пашкоджаны. У 1945 г. каробка дома была ўключаная ў тытульныя спісы на аднаўленне. Адначасова, у 1945-46 гг. былі адноўлены суседнія жылыя дамы № 17 і 21. Хутчэй за ўсё, будаўнічыя работы па аднаўленні дома № 19 былі завершаны ў 1947 г. Можна меркаваць, што менавіта пры аднаўленні дома быў надбудаваны трэці паверх і страчаны архітэктурны дэкор. Зменены ліштвы дзвярных праёмаў балконаў на трэцім паверсе. Такім чынам, гісторыка-архіўныя даследаванні паказалі, што ў гісторыі будаўніцтва будынка вылучаецца некалькі этапаў.

Старонка