Шыфр
713Г000127
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Апісанне
Жылы дом пабудаваны на ўчастку, які ў пачатку 20 ст. належаў двараніну Ігнацію Севярынавічу Пржыбору. У інвентарным апісанні нерухомай маёмасці, праведзеным у 1910 г., будынак характарызаваўся як двухпавярховы з падвалам. На першым паверсе налічваліся дзве кватэры (трохпакаёвая і пяціпакаёвая), на другім паверсе -- дзве пяціпакаёвыя кватэры, у падвале -- дзве трохпакаёвыя і адна двухпакаёвая кватэры.