зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000135

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1932 год

Апісанне

Гэты раён г. Мінска пачаў развівацца ў другой палове 19 ст. у сувязі з правядзеннем праз Мінск двух чыгуначных ліній: у 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай, у 1873 г. Лібава-Роменскай. Першапачаткова забудова кварталаў уздоўж вул. Маскоўскай была драўлянай. Тут, галоўным чынам, сяліліся сем'і чыгуначнікаў і рабочых, абслугоўваючых чыгунку. У пачатку 1930-х гг. было прынята рашэнне аб будаўніцтве шматкватэрнага жылога дома на ўчастку, размешчаным на перакрыжаванні вул. Маскоўскай і зав. Дабрамысленскага. У Вялікую Айчынную вайну жылы дом быў пашкоджаны. Адноўлены ў першыя пасляваенныя гады ў ранейшым выглядзе. Часткова была зменена ўнутраная планіроўка. Пазней значных перабудоў не адбывалася. Будынак характарызуецца канструктывісцкімі рысамі (рызаліты лесвічных клетак з вертыкальным зашкленнем, вялікія праёмы, працяглыя балконы) у спалучэнні з элементамі лаканічнага дэкору (рустоўка, простыя аконныя ліштвы)