зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000018

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1902 г.

Апісанне

Будынак № 3 будаваўся для яўрэйскага першапачатковага з рамесніцкім аддзяленнем вучылішча. Мінскае першапачатковае яўрэйскае вучылішча з рамесніцкім аддзяленнем было заснавана ў 1879 г. з мэтай даць магчымасць дзецям яўрэяў пераважна з бедных сем'яў разам з агульнай пачатковай адукацыяй набываць практычныя веды па некаторых рамёствах: сталярна-такарным, слясарна-кавальскім і інш. У вучылішча прымаліся хлопчыкі ад 13 да 16 гадоў развітыя фізічна. Утрымлівалася вучылішча на сродкі мінскага яўрэйскага таварыства. Спачатку вучылішча знаходзілася ў доме па вул. Раманаўскай (сучасная вул. Раманаўская Слабада). Загадваў ім мінскі равін Абрам Бенядыктавіч Ханелес. У 1921 г. будынак яўрэйскага першапачатковага вучылішча з рамесніцкім аддзяленнем быў муніцыпалізаваны і тут размясцілася прафтэхвучылішча са школамі дрэваапрацоўкі, металаапрацоўкі і паліграфіі. У 1944 г. будынак згарэў. У 1945-1951 г. рэканструяваны з надбудовай трэцяга паверха і прыбудовай новага аб'ёма да крыла па вул. Валадарскага. Крыху пазней фасады патынкавалі і надалі ім новае архітэктурнае рашэнне, што ў значнай ступені сказіла іх гістарычны воблік. 

Старонка