Шыфр
213Г000219
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Мадэрн
Двухпавярховы жылы дом на скрыжаванні вуліц Савецкай (былой Новамаскоўскай) і Качкара пабудаваны ў пач. ХХ ст. у стылі мадэрн. З'яўляецца помнікам грамадзянскай архітэктуры.
Будынак складаецца з двухпавярховага прамавугольнага ў плане корпуса, накрытага вальмавым дахам, і аднапавярховага корпуса. Цагляныя сцены будынка неатынкаваныя. Галоўны фасад насычаны дэкорам, выкананым ў тэхніцы цаглянай муроўкі.
Падчас рамонту ў 1970-х гг. частка вокнаў першага паверха была замураваная ці пазбаўленая арачнага завяршэння, што парушыла агульны рытм элементаў сцяны. Быў прабіты дадатковы дзвярны праём. У канцы 1970-х гг. былі знятыя балконы. Першы паверх унутры перакроены з дапамогай усялякіх перагародак.
У пасляваенныя гады тут доўгі час размяшчаліся райком партыі на першым паверсе і райком камсамола - на другім. На сённяшні дзень тут месцяцца некалькі крамаў і раённая арганізацыйная структура ДТСААФ.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён