зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000336

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, Савецкі раён, вул. Я. Коласа, 21

Датаванне

30-я гады XX ст.

Стыль

постканструктывізм

Апісанне

Вуліца Я.Коласа да 1956 г. называлася Лагойскім трактам. З'яўляецца галоўнай магістраллю ў паўночна-ўсходняй частцы горада. У даваенны перыяд мела ў асноўным малапавярховую драўляную забудову сядзібнага тыпу. У 1950 - 1960 гг. вуліца была забудавана мураванымі 4 - 5-павярховымі дамамі, у 1970-я гг. - 9 - 13-павярховымі. Выключэнне складае комплекс з чатырох жылых дамоў № 19, 21, 25 корп.1 і 27 корп.1, якія ствараюць своеасаблівы горадабудаўнічы ансамбль па вул. Я. Коласа ў квартале, абмежаваным зав. Я. Коласа і вул. Сурганава. У архітэктурным рашэнні фасада жылога дома № 21 выразна выяўляецца яруснае чляненне фасадаў з пацяжэннем ніжняга яруса буйнейшай рустоўкай, акцэнтаванне ў кампазіцыі вуглавой часткі раскрапоўкай фасадаў вуглавога аб'ёму, выкарыстанне лаканічных дэкаратыўных элементаў (гарызантальных цягаў, лапатак, спрошчанага карніза). Цікавымі элементамі з'яўляюцца своеасаблівыя перспектыўныя парталы, якія афармляюць парадныя ўваходы на вулічных фасадах. Мажліва, у 1959 г. будынак быў рэканструяваны ці капітальна адрамантаваны. Дакументацыя на рэканструкцыю і рамонты жылога дома ў пасляваенны перыяд у фондах Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі не выяўлена. Жылыя дамы № 19 і 21 ствараюць сіметрычную кампазіцыю і ўяўляюць узор першых горадабудаўнічых прыёмаў параднага афармлення выездаў на вуліцу.