Шыфр
713Г000343
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1947 - 1954 гг.
Апісанне
Будынак школы размешчаны ў квартале, забудова якога была сфарміравана ў першай палове 1950-х гадоў у адной стылістыцы з выкарыстаннем ордэрных элементаў класіцыстычнай архітэктуры. Будынак узведзены па тыпавым праекце школы на 880 вучняў. Мае арыгінальнае па кампазіцыі рашэнне галоўнага фасада. Падлягае захаванню аб’ёмна-прасторавая першапачатковая кампазіцыя будынка, элементы архітэктурнага дэкору (руст рознага тыпу, пластычныя парталы, пілястры, нішы, карнізы і інш.).