зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000348

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

г. Мінск, вул. Маскоўская, 16

Датаванне

1940–1950 гады

Апісанне

Раён вул. Маскоўскай пачаў забудоўвацца ў апошняй трэці 19 - пачатку 20 ст. У той час забудова тут была пераважна драўляная. На вул. Маскоўскай і прылеглых да яе вуліцах у асноўным сяліліся служачыя і рабочыя чыгункі. У 1930-я гады на вул. Маскоўскай былі пабудаваны шматкватэрныя жылыя дамы (№ 10, 16), лазня (№7а), вытворчы корпус завода медпрэпаратаў, якія захаваліся да нашага часу. Чатырохпавярховы з падвалам складанай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі будынак. Складаецца з трох карпусоў. Цэнтральны корпус размешчаны з водступам ад чырвонай лініі забудовы. Да яго з двух бакоў перпендыкулярна прымыкаюць бакавыя Г-падобныя ў плане карпусы. Разам з цэнтральным корпусам яны ўтвараюць вялікі курданёр. Меншыя крылы бакавых карпусоў галоўнымі фасадамі арыентаваны на вул. Маскоўскую. У кампазіцыі, пабудаванай вакол курданёра, актыўнасць вуглавых аб'ёмаў падкрэслена ламанай уступамі лініяй фасадаў. Цэнтральны корпус накрыты двухсхільным дахам, бакавыя - вальмавымі. Фасады жылога дома патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны лаканічна.