Шыфр
713Г000350
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Савецкі раён, пр-т Машэрава, 6
Датаванне
1950-я гг.
Чатырохпавярховы з падвалам, П-падобны ў плане будынак. Накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка стрыманая. Цокаль аддзелены карнізам. Па гарызанталі фасады падзелены міжпаверхавай цягай паміж другім і трэцім паверхамі і цягай пад вокнамі трэцяга паверха. На ўзроўні першага і другога паверхаў плоскасці сцен галоўнага і бакавых фасадаў апрацаваны рустам, фланкіраваны руставанымі лапаткамі. Галоўны фасад мае сіметрычную кампазіцыю. У цэнтры быў размешчаны галоўны ўваход (пазней дзвярны праём быў парароблены ў аконны).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён