Шыфр
413Г000420
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
30-я гг. ХХ ст.
Будынак №5 на вул. Мінскай пабудаваны на пляцы, які належаў навагрудскім езуітам. Аналіз гістарычных планаў Навагрудка дае падставы меркаваць, што частка дома № 5 уваходзіла ў склад езуіцкага комплекса, а частка стаіць на падмурках корпуса, дзе былі кватэры рэктара і выкладчыкаў.
Будынак мураваны двухпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане. Накрыты двухсхільным і часткова (з усходняга тарца і дваровае крыло) вальмавым дахам. Па перыметры пад дахам праходзіць прафіляваны карніз. Фасады патынкаваныя, вырашаны лаканічна, без дэкору. Галоўны фасад на ўзроўні першага паверха фланкіраваны плоскімі лапаткамі.
Верагодна, у другой палове 1930-х гг. да існаваўшага будынка з захаду быў прыбудаваны новы двухпавярховы аб'ём з праязной аркай і два будынкі накрылі агульным дахам. Такім чынам, будынак складаецца з двух розначасовых аб'ёмаў. У 1970 г. праводзіўся капітальны рамонт дома. Апошнія рамонты адбываліся ў 2001, 2004 гг.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён