Шыфр
413Г000515
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
19 ст.
Стыль
стыль жыллёвага будаўніцтва
Апісанне
Будынак уяўляў сабой двухпавярховы, блізкі ў плане да формы прамавугольніка, сваім вузкім тарцовым фасадам павернуты да плошчы Леніна. Архітэктурны дэкор абмежаваны простым карнізам і міжпавярховым паяском, плоскімі ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў. З'яўляецца прыкладам жыллёвага будаўніцтва другой паловы ХІХ – пач. ХХ ст.
Будынак у сваёй гісторыі прайшоў некалькі этапаў будаўніцтва. Першапачаткова ён быў аднапавярховым, на галоўным фасадзе мелася два вялікіх аконных праёма па баках і ў цэнтры знаходзіліся двое дзвярэй, праз якія быў уваход у гандлёвыя лаўкі. Час пабудовы аднапавярховага будынка найбольш верагодна адносіцца да 1875 – 1885 гг.
Другі паверх будынка быў надбудаваны ў канцы ХІХ ст. Архітэктурнае вырашэнне другога паверха было зроблена ў адпаведнасці з першым паверхам.
Да 1957 г. функцыя першага паверха заставалася нязменнай, гэта былі розныя гандлёвыя памяшканні. Са змяненнем функцыі (увесь будынак стаў жылым), быў зменены і яго архітэктурны воблік. Будынак быў адноўлены ў 1994 г.