Шыфр
413Г000651
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1904 г.
Будынак па вул. Гараднічанская № 20 - двухпавярховы атынкаваны цагляны дом, пабудаваны ў стылі мадэрн. У будынку размяшчаліся гатэль і рэстаран “ROYAL”. У перыяд з 1961 па 1970 гады ў будынку размяшчаліся адміністрацыйныя памяшканні трэста сталовых і рэстаранаў і рэстаран “Гродно”, які ў далейшым быў перайменаваны ў “Белосток”. Высокі цокаль будынка быў абліцаваны колатым палевым камнем, з боку двара размяшчаліся аднапавярховыя прыбудовы для дапаможных службаў.
Будынак двухпавярховы з сутарэннямi, трапецападобны ў плане, накрыты вальмавым дахам. Сцены атынкаваныя, цокаль бутавы. На першым паверсе прамавугольныя аконныя праёмы размешчаны ў фігурных нішах. Фасадная плоскасць другога паверха дэкарыравана лапаткамі з ляпным дэкорам. Пластыку фасада ўзбагачаюць паўкруглыя балконы з металічнымі складанага малюнка агароджамі. У аздабленні фасадаў выкарыстаны над вокнамі першага паверха ляпныя гірлянды, над праёмамі балконаў другога паверха ляпныя вянкі са стужкамі. Завершаны фасад карнізам значнага вынасу.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён