Шыфр
613Г000655
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1954–1955 гады
Стыль
помнік савецкай грамадзянскай архітэктуры, сталінскі неакласіцызм
Будынак асіметрычны ў плане трохпавярховы. Бакавыя крылы разыходзяцца пад вуглом. Цэнтральная частка арыентавана на галоўную магістраль горада – Вялікі Гасцінец і з’яўляецца дамінантай плошчы. Галоўны фасад вылучаны рызалітам і манументальным стылізаваным дарычным порцікам з 8 папарна згрунтаваных калон. Тымпан франтона ўпрыгожвае ляпны картуш з выявамі дзяржаўнага герба БССР і сцягоў. Рызаліт фланкіраваны 2 парамі трохчвэрцевых калон. Сцены раўнамерна члянёны пілястрамі, апярэзаны спрошчаным антаблементам з масіўным парапетам. Планіроўка будынка калідорная, цэнтральную частку першага паверха па ўсёй шырыні займае вестыбюль.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён