зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

413Г000668

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1910 г.

Апісанне

Будынак № 22 быў пабудаваны паміж 1875 і 1885 гг. 

Па звестках на 1910 г. будынак характарызаваўся як двухпавярховы з падвалам і мезанінам, крыты жалезам. Пры доме меліся мураваны гаспадарчы будынак і сад. На той час першы паверх дома (9 пакояў, кухню, ватэрклазет, ванну) займаў князь Бегільдзеяў. На другім паверсе кватэру з 8 пакояў з кухняй і ватэрклазетам здымаў нехта Сцяпанаў, некалькі пакояў займалі самі домаўласнікі і ў 2 пакоях знаходзілася тэлефонная станцыя. Мезанін таксама быў жылы.

У міжваенны перыяд акрамя жылых кватэр тут знаходзіліся прадуктовы магазін, зямельна-меліярацыйная кантора, абутковая майстэрня. 

Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак выкарыстоўваецца як адміністрацыйны. Візуальнае абследаванне дома сведчыць, што ён захаваўся з нязначнымі стратамі. 

Старонка