Шыфр
713Г000082
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900-1902 гг.
Стыль
Мадэрн
Жылы дом быў запраектаваны на рагу пляца, Г-падобны ў плане, асноўны трапецападобны аб'ём размешчаны па вул. Старажоўскай. Да тарцовага фасада з боку вул. Старажоўскай была запраектавана невялікая прыбудова з блокам лесвічнай клеткі. Вугал будынка паводле праекта быў скруглены, на першым паверсе ў вуглавой частцы знаходзіўся дзвярны праём, над ім на другім паверсе аконны праём. Фасады былі падзелены міжпаверхавымі і падаконнымі цягамі. У крыле па вул. Аляксандраўскай з краю на вышыню першага паверха была запраектавана праезная арка. Сцяна першага паверха была прарэзана прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з падаконнымі нішамі. Прычым, абапал вуглавой часткі па два аконныя праёмы былі шырэйшыя за астатнія. На другім паверсе на чарцяжы паказаны лучковыя вокны з ліштвамі, сандрыкамі і падаконнымі філёнгамі. На фасадзе па вул. Аляксандраўскай налічвалася на першым паверсе 5 аконных праёмаў, на другім - 6. На фасадзе па вул. Старажоўскай на першым паверсе налічвалася 11 аконных праёмаў і адзін дзвярны ў цэнтры фасада, на другім - 12 праёмаў, з якіх два дзвярныя на балконы. Захаваўшыйся да нашага часу вуглавы будынак мае крыху іншае рашэнне фасадаў. Мажліва, карэкціроўкі былі ўнесены ў працэсе будаўніцтва. Архіўныя дакументы, якія б сведчылі аб пазнейшай перабудове дома, не выяўлены. На фатаздымках пачатку 20 ст. можна бачыць, што архітэктурны воблік будынка блізкі да яго цяперашняга стану.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён