Шыфр
713Г000088
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1903 – 1904
Стыль
Эклектыка
Будынак № 43 быў узведзены пры царкве св. Марыі Магдаліны для царкоўна-прыходскай школы ў 1903 – 1904 гг. Не выключана, што там меліся і жылыя кватэры для выкладчыкаў і царкоўнаслужыцеляў. Пабудаваны ў формах эклектычнай архітэктуры і, нягледзячы на некаторыя пазнейшыя пераробкі, стылістыка будынка захавана.
Будынак аднапавярховы Г-падобны ў плане, накрыты вальмавым дахам з невялікай цыбулепадобнай галоўкай. Сцены атынкаваныя і пафарбаваныя. Два рызаліты надаюць галоўнаму фасаду асіметрычнасць. У адным з рызалітаў зроблены ўваход. Рызаліты завершаны фігурнымі атыкамі. Па перыметры будынка праходзіць карніз з дэнтыкуламі. Плоскасць фасадаў чляніцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах з замковым камнем, на дваровых фасадах без ліштваў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён