зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000117

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

другая палова ХІХ стагоддзя

Стыль

эклектыка

Апісанне

Будынкі № 12 і 12а па вул. К. Маркса ў мінулым адносіліся да аднаго домаўладання і належалі Дзяржаўнаму банку. Дзяржаўны банк Расіі заснаваны ў 1860 г. Цэнтральнае ўпраўленне знаходзілася ў г. Санкт-Пецярбургу. Аддзяленні банка былі створаны ва ўсіх губернскіх гарадах імперыі. Мінскае аддзяленне заснавана ў 1881 г. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты пакатым вальмавым дахам. Фасады вымураваны з чырвонай цэглы пад расшыўку, нетынкаваныя. Пластыка выразная, архітэктурны дэкор выкананы ў тэхніцы цаглянай муроўкі з выкарыстаннем лякальнай цэглы. Галоўны і бакавыя фасады маюць падобнае архітэктурнае рашэнне. Па гарызанталі падзелены карнізам вышэй цокаля і міжпаверхавым карнізам з паяском сухарыкаў, завершаны карнізам на дэкаратыўных кранштэйнах. Па вертыкалі галоўны фасад у цэнтры, бакавыя фасады на флангах раскрапаваны на першым паверсе плоскімі лапаткамі, на другім - пілястрамі, аформленымі фігурнымі нішамі і буйнымі ступеньчатымі капітэлямі. Фасадная сцяна на першым паверсе прарэзана лучковымі аконнымі праёмамі, аформленымі перамычкамі з замковым каменем, падаконнымі карнізнымі паяскамі і нішамі. На другім паверсе арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны перамычкамі з замковым каменем, сандрыкамі, падаконнымі карнізнымі паяскамі з сухарыкамі, прамавугольнымі філёнгамі.