Шыфр
713Г000118
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 - 1956 гг.
Будынак праектаваўся і будаваўся як адміністрацыйны для "Беларусэнерга". Праектныя работы выконваліся ў інстытуце "Белдзяржпраект" у 1949-51 гг. Аўтары праекта Р. Гегарт і Я. Шапіра. Пад будаўніцтва быў выдзелены ўчастак на рагу вул. К. Маркса і Камсамольскай. Даўжыня ўчастка па вул. К. Маркса складала 78,87 м, па вул. Камсамольскай - 50 м. Праектаванне вялося ў некалькі стадый. Напачатку ў 1949 г. было распрацавана праектнае заданне. Будынак праектаваўся чатырохпавярховы з цокальным паверхам па вул. Камсамольскай і падвалам па вул. К. Маркса.
Чатырохпавярховы з падвалам Г-падобны ў плане будынак. У кампазiцыi асноўны акцэнт зроблены на вуглавой частцы. Два крылы, якія сыходзяцца пад вуглом, аб'яднаны магутным круглым аб'ёмам. Фасады патынкаваныя, на 1-2-м паверхах апрацаваны гарызантальным рустам, вуглы крылаў акцэнтаваны алмазным рустам. Па гарызанталі фасады падзелены міжпаверхавымі і падаконнымі цягамі. Галоўны фасад вуглавога скругленага аб'ёму на 4-5-м паверхах вылучаны трохчвэртнымі калонамі карынфскага ордэра. Прамавугольныя аконныя праёмы на 3-м паверсе дэкарыраваны трохвугольнымі і скругленымі сандрыкамі на дэкаратыўных кранштэйнах. Падоўжнае крыло, якое арыентавана на вул. К. Маркса, мае сіметрычны фасад. Цэнтральная яго частка з галоўным уваходам вылучана на ўзроўні 3-4-га паверхаў шасцікалонным порцікам з трохвугольным франтонам. Франтон апаясаны карнізам з мадульёнамі. Дзвярны праём галоўнага ўвахода аформлены прафіляваным парталам. Над уваходам зроблена імітацыя балюстраднай агароджы балкона. Бакавыя часткі фасада выступаюць сіметрычнымі рызалітамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён