Шыфр
713Г000120
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
канец ХІХ стагоддзя, 1930-я гады, 1950-я гады
Стыль
постканструктывізм
Апісанне
Будынак быў пабудаваны на рагу вул. К. Маркса і Камсамольскай па праекце А. Дзянісава для Народнага камісарыяту лесу. Сярод даследчыкаў ёсць пэўныя разыходжанні адносна даты будаўніцтва. А.Шамрук датуе пабудову 1929 г. Аднак на фатаздымку 1937 г. будынак зафіксаваны ўзведзены, але будаўнічыя работы не скончаны, не патынкаваны фасады. На фатаздымку 1939 г. прадстаўлены ўжо патынкаваны будынак. Такім чынам, на падставе фатаздымкаў можна меркаваць, што адміністрацыйны будынак Наркамлесу быў пабудаваны ў 1936-1938 гг. Па звестках гісторыка В. Кукуні, праект будынка быў распрацаваны вядомым беларускім архітэктарам А.А. Дзянісавым у 1935г. Вышэйзгаданыя фатаздымкі даюць уяўленне аб першапачатковым выглядзе будынка № 16. Ён узведзены ў канструктывісцкім стылі.