Шыфр
713Г000123
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
др. пал. ХІХ ст.
Трохпавярховы (трэці паверх надбудаваны пазней) з падвалам прамавугольны ў плане будынак. Фасады атынкаваныя. Галоўны фасад падзелены міжпаверхавымі цягамі. На першым паверсе лучковыя аконныя праёмы ў ліштвах з прамымі сандрыкамі. Сцяна другога паверха прарэзана арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі ліштвамі з замковым каменем. На трэцім паверсе прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў, падкрэслены падаконнымі карнізамі. На другім і трэцім паверхах маюцца балконы з балюстраднымі агароджамі. Па перыметры будынка праходзіць карніз.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён