Шыфр
713Г000126
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1928 - 1932 гг.
Стыль
Канструктывізм
Будынак № 25 па вул. К. Маркса і будынак № 29 па вул. Камсамольскай будаваліся як адзіны 73-кватэрны жылы дом "Домбуду" ў 1929-1932 гг. па праекце арх. А. Дзянісава.
Пра тагачасны выгляд дома сведчаць фотаздымкі 1930-х гг. Будынак быў чатырохпавярховы з вышэйшай вуглавой часткай, Г-падобны ў плане. У сувязі з перападам вышыні рэльефу існаваў цокальны паверх. Архітэктура будынка мела рысы стылю канструктывізм. У тарцах крылаў па вул. К. Маркса і Камсамольскай існавалі праезды ў двор.
У гады Вялікай Айчыннай вайны жылы дом атрымаў пашкоджанні, але ў цэлым каробка захавалася. У 1945-46 гг. у інстытуце "Белдзяржпраект" прыступілі да праектных работ па аднаўленні будынка. Праект аднаўлення быў распрацаваны архітэктарамі У. Вараксіным і І. Елісеевым, інжынерам Арловым.
У адпаведнасці з планавым заданнем заказчыка была захавана існаваўшая планіроўка будынка з нязначнымі змяненнямі. Архітэктурнае рашэнне фасадаў было прынята стрыманае, хоць у цэлым знешні воблік будынка істотна змяняўся. Быў зменены рытм размяшчэння балконаў, а таксама малюнак балконных агароджаў. У вуглавым аб'ёме па вул. Камсамольскай два балконы былі аб'яднаны ў адзін шырокі.
На здымку 1950 г. бачна, што ў вуглавой частцы жылога дома знаходзіўся магазін "Гастраном".
Чарговая рэканструкцыя будынка была праведзена ў 2001 г. У выніку над двума крыламі дома надбудаваны мансардны паверх, мадэрнізаваны галоўны і дваровы фасады дома № 29 па вул. Камсамольскай, на першым паверсе памяшканні прыстасаваны пад адміністрацыйна-гандлёвыя.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён