Шыфр
713Г000133
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 год
Адміністрацыйны будынак праектаваўся і будаваўся для ЦК ЛКСМБ. У адпаведнасці з рабочым праектам будынак ЦК ЛКСМБ быў узведзены ў 1953 г. Ён размяшчаецца па чырвоных лініях вул. К. Маркса і Чырвонаармейскай. Будынак чатырохпавярховы Г-падобны ў плане. Сярэдняя частка вугла, галоўны кампазіцыйны цэнтр, падкрэслены 2 трохчвэртнымі калонамі і антамі. У архітэктуры фасадаў выкарыстаны рытм прамавугольных і арачных аконных праёмаў, канеліраваных пілястр. Фасадныя сцены дэкарыраваны рустам, беларускім арнаментам, завершаны складаным карнізам. З боку дваровага фасада выступае гранёны аб'ём актавай залы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён