Шыфр
713Г000014
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1931 - 1933
Стыль
канстуктывізм
Апісанне
Адміністрацыйны будынак праектаваўся і будаваўся ў складзе комплекса клінічнага гарадка. Клінічны гарадок быў створаны ў 1929-1933 гг. як база медыцынскага факультэта БДУ (у 1930 г. медфакультэт рэарганізаваны ў самастойны медінстытут).
Мураваны двухпавярховы складаны ў плане будынак. Пад часткай дома існуе падвал. Накрыты будынак пакатым вальмавым дахам. Мае несіметрычную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю. Фасадныя сцены патынкаваныя і пафарбаваныя. Фасады вырашаны лаканічна.