Шыфр
712Г000171
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1950 г. - 1954 г.
Апісанне
Пяціпавярховы П-падобны ў плане будынак. На 1-м паверсе размешчаны прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання, уваходы ў якія ажыццяўляюцца праз лоджыі. Галоўны і бакавыя фасады падзелены карнізамі на 3 ярусы. Больш масіўны ніжні ярус чляніцца буйнымі арачнымі праёмамі вітрын і лоджый, пілястрамі на вышыню 2-х паверхаў. У сярэднім ярусе прасценкі аздоблены ляпным дэкорам. Верхні ярус крапаваны пілястрамі карынфскага ордэра і паўкалонамі. На 4-м паверсе маюцца балконы на кранштэйнах, дзвярныя праёмы якіх аздоблены фігурнымі сандрыкамі. Фасады завершаны масіўным карнізам з мадульёнамі і балюстрадным парапетам.