Шыфр
711Е000001_5_24
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1895 г.
Стыль
Эклектыка
Будынак № 17 размешчаны ў гістарычным цэнтры горада, у т.з. Ракаўскім прадмесці. Вуліца Ракаўская з'яўляецца асноўным планіровачным элементам гэтай часткі гістарычнага цэнтра. Найбольш ранняя вядомая па пісьмовых крыніцах назва вуліцы Вялікая Юр'еўская, затым з 19 ст. яна стала называцца вуліцай Ракаўскай. У 1937 г. была перайменавана ў вул. Астроўскага, але ў 1990-я гг. ёй вернута гістарычная назва.
Двухпавярховы з падвалам складанага абрысу будынак. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Цэнтральная частка фасада вылучана неглыбокім рызалітам. Рызаліт расчлянёны плоскімі стылізаванага іанічнага ордэра пілястрамі, паміж якімі размешчаны высокія паўцыркульныя вокны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён