зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000221

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Архітэктурна-планіровачная структура квартала, у якім знаходзіцца будынак № 3а, была сфарміравана ў 19 ст. Па адміністрацыйным падзеле г. Мінска ў пачатку 20 ст. квартал атрымаў парадкавы № 43, пляц, на якім узведзены дом, -- № 28. У той час пляц з забудовай належаў Стэфану Францавічу і Мальвіне Іванаўне Дзевялтоўскім-Гінтаўтам. Каля 1902 г. на ўчастку быў пабудаваны жылы дом (сучасны № 3). Ён быў прамавугольны ў плане трохпавярховы. Фасадам стаяў па лініі вул. Нова-Раманаўскай (сучасная вул. Раманаўская Слабада). Флігель у двары пабудаваны значна пазней, у "чарне" быў узведзены каля 1914 г. Адпаведны запіс у ацэначным вопісе нерухомай маёмасці пляца і ў цэлым квартала зроблены ў 1914 г. Згодна з дакументам, будынак меў памеры 37х11,8х14 арш. Характарызаваўся як трохпавярховы са склепамі, крыты жалезам. На першым паверсе размяшчалася двухпакаёвая кватэра. На другім і трэцім паверхах -- па адной трохпакаёвай і адной чатырохпакаёвай на кожным паверсе. Усе кватэры мелі кухні і прыхожыя. У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. У пасляваенны час выкарыстоўваўся як жылы дом, цяпер адміністрацыйны будынак з гандлёвымі памяшканнямі. Гістарычны воблік будынка захаваўся з пэўнымі стратамі.