зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000223

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, г. Мінск, вул. Савецкая, 4

Датаванне

1930-я гг.

Апісанне

Тэрыторыя квартала, у якім размешчаны будынак № 4, пачала інтэнсіўна асвойвацца ў другой палове 19 ст. У першую чаргу, гэтаму паспрыяла будаўніцтва ў 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай і ў 1873 г. Лібава-Роменскай чыгункі. Паводле адміністрацыйна-паліцэйскага падзелу г. Мінска ў пачатку 20 ст. квартал атрымаў № 167. Архітэктурна-планіровачная структура квартала сфарміравалася ў канцы 19 - пачатку 20 ст. Участак, на якім ўзведзены будынак № 4, у пачатку 20 ст. меў парадкавы № 10. Тагачасным яго ўладальнікам у пачатку 20 ст. была Бэйля Натанаўна Багацін. Плошча пляца складала 435,5 кв. саж. Паводле архіўных дакументаў забудова пляца была здзейснена ў канцы 1880-х - пачатку 1890-х гг. Па вул. Захар'еўскай (сучаснай вул. Савецкай) з паўночнага боку ўчастка стаяў драўляны жылы дом з такой жа прыбудовай. У доме была трохпакаёвая кватэра, у прыбудове - аднапакаёвая кватэра і сталярная майстэрня. З паўднёвага боку ўчастка па лініі вуліцы ў 1910 г. была пабудавана мураваная бакалейная лаўка. Паміж прыбудовай да жылога дома і лаўкай існаваў праезд у двор.