зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000225

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1953 г.

Апісанне

Тэрыторыя квартала, у якім размешчаны будынак № 8, пачала інтэнсіўна асвойвацца ў другой палове 19 ст. У першую чаргу, гэтаму паспрыяла будаўніцтва ў 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай і ў 1873 г. Лібава-Роменскай чыгункі. Паводле адміністрацыйна-паліцэйскага падзелу г. Мінска ў пачатку 20 ст. квартал атрымаў № 167. Архітэктурна-планіровачная структура квартала сфарміравалася ў канцы 19 - пачатку 20 ст. Участак, на якім ўзведзены будынак № 8, у канцы 19 ст. падзяляўся на два пляцы пад парадкавымі № 7 і 8, якія належалі розным уладальнікам. Пляц № 7 складае паўночна-ўсходнюю палову ўчастка сучаснага дома № 8 (сумежная з домам пад № 12). Паводле архіўных дакументаў у другой палове 19 - пачатку 20 ст. пляцам валодалі Давід і Янкель Фельдманы. Плошча ўчастка складала 360 кв. саж. Каля 1885 г. на пляцы ў глыбіні двара быў пабудаваны драўляны жылы дом, у якім знаходзіліся дзве трохпакаёвыя кватэры. У 1900 г. у двары быў пабудаваны яшчэ адзін жылы змешаны (драўляны на мураваным сутарэнні) дом, у якім у трохпакаёвай кватэры жылі самі гаспадары. Гаспадарчы будынак быў таксама драўляны. Частка пляца ад вул. Захар'еўскай (сучаснай вул. Савецкай) заставалася незабудаванай. У 1917 г., згодна з зацверджанымі гарадской управай праектамі, Фельдманы па лініі вул. Захар'еўскай пабудавалі дзве драўляныя лаўкі. Праект лавак склаў С. Шыф. 

Чатырохпавярховы ламаны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваны і пафарбаваны. На галоўным фасадзе цокаль аддзелены цягай. Паяскі цягаў таксама падзяляюць 2-гі і 3-ці, 3-ці і 4-ты паверхі. Фасадная плоскасць на ўзроўні ніжніх двух паверхаў апрацавана рустам. На першым, другім і трэцім паверхах прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі ліштвамі. Аконныя праёмы на чацвёртым паверсе з арачным завяршэннем, дэкарыраваны высокімі прафіляванымі абрамленнямі, падаконныя прасценкі ўпрыгожаны круглымі ляпнымі элементамі (накшталт медальёнаў без выявы).

Старонка