зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Будынак

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

713Г000226

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1898 г.

Апісанне

Тэрыторыя квартала, у якім размешчаны будынак № 12, пачала інтэнсіўна асвойвацца ў другой палове 19 ст. У першую чаргу, гэтаму паспрыяла будаўніцтва ў 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай і ў 1873 г. Лібава-Роменскай чыгункі. Паводле адміністрацыйна-паліцэйскага падзелу г. Мінска ў пачатку 20 ст. квартал атрымаў № 167. Участак, на якім знаходзіцца дом пад сучасным № 12, меў парадкавы № 6. Яго ўладальнікамі ў канцы 19 - пачатку 20 ст. былі Анэля Канстанцінаўна Пржэляскоўская, Ізраіль Моўшаў Люблінскі, Брайна Ханонаўна Стучыпская. Забудова пляца была ажыццёўлена Анэляй і Мікалаем Пржэляскоўскімі. У 1898 г. яны прадставілі ў гарадскую ўправу праект на будаўніцтва двухпавярховага з падвалам дома. Праект дома выканаў грамадзянскі інжынер П. Шчарбакоў. Як сведчыць сітуацыйны план участка, прыкладзены да праекта, на той час у двары існаваў драўляны дом, крыты гонтай і драўляны гаспадарчы будынак. Новы мураваны дом быў запраектаваны па лініі вул. Захар'еўскай, складаны ў плане: тарцовы фасад з правага боку будынка быў крывалінейны ( з заломам), з усходняга боку дваровага фасада існаваў невялікі выступ. Хутчэй за ўсё, у даваенны перыяд будынак па-ранейшаму выкарыстоўваўся як жылы дом. У Вялікую Айчынную вайну былы жылы дом Пржэляскоўскіх атрымаў пашкоджанні. Будынак быў адноўлены ў 1948 г. Тут размясціўся цэнтр моды (дом мадэлей). Верагодна, пад час аднаўлення быў надбудаваны трэці паверх, часткова зменены фасады, перароблены аконныя праёмы на першым паверсе і ў несапраўдных бакавых рызалітах, страчаны дэкор фасадаў (аконныя ліштвы, цягі, філёнгі). Галоўны фасад набыў рысы, характэрныя для архітэктуры 1950-х гг. У 1997 - 1998 гг. пад час рамонту паддашша было рэканструявана ў мансардны паверх. У 2003 г. над часткай мансарды зроблена надбудова. 

Старонка