зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000231

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1912 г.

Апісанне

Будынкі № 17 і 19 прадстаўляюць найбольш яскравы ўзор архітэктуры стылю мадэрн сярод нешматлікіх захаваўшыхся ў Мінску пабудоў гэтага перыяду. Будынак узведзены як даходны дом на ўчастку, які размяшчаўся на рагу вул. Захар'еўскай (сучасная вул. Савецкая) і Трубнай (вул. Берсана). У пачатку 20 ст. пляц належаў двараніну Эмануілу Людвігавічу Абрампальскаму. Вядома толькі, што ён быў банкірам. На пляцы існавалі драўляны дом па вул. Трубнай і ў двары аднапавярховы мураваны флігель. Праект на будаўніцтва мураванага трохпавярховага з мезанінам дома пад сучасным № 17 у 1910 г. распрацаваў грамадзянскі інжынер-архітэктар Г. Гай, якому належала архітэктурная кантора ў Варшаве. 20 красавіка 1911 года праект быў разгледжаны ў Мінскай гарадской управе і зацверджаны да будаўніцтва. Праектныя чарцяжы захоўваюцца ў фондах Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (фасад, планы паверхаў, разрэз).