зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000242

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1953-1956 гг.

Апісанне

Пяціпавярховы (ніжні паверх трактаваны як цокальны) з падвалам Г-падобны ў плане будынак. Тарцовым фасадам шчыльна прымыкае да суседняга дома № 3 па вул. Свярдлова, утвараючы з ім адзіную кампазіцыю. Устаўкай з праезнай аркай злучаны з суседнім домам № 3 па вул. К. Маркса. Фасады патынкаваны і дэкарыраваны рустам. Цокальны паверх аддзелены цягай. Другі паясок цягі падзяляе 3-ці і 4-ты паверхі. На флангах фасады акцэнтаваны неглыбокімі і вузкімі рызалітамі. На ўзроўні 4-га і 5-га паверхаў трохчвэртныя карынфскага ордэра калоны рызалітаў падтрымліваюць магутны антаблемент. З боку вул. К. Маркса фасадная плоскасць паміж рызалітамі на 4-5-м паверхах раскрапавана карынфскімі пілястрамі, дэкарыравана прамавугольнымі плоскімі філёнгамі.