зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000243

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1930-я гг.

Апісанне

Будынак па вул. Свярдлова, 7 мае складаную гісторыю будаўніцтва. У канцы 1930-х гг. на гэтым месцы была пабудавана сярэдняя школа № 47. Будынак школы прадстаўлены на фатаздымку 1940 г. Быў чатырохпавярховы, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад фланкіравалі рызаліты, завершаныя прамымі атыкамі. Бакавыя фасады былі вылучаны скругленымі рызалітамі з блокамі лесвічных клетак. Стройны рытм фасадаў стваралі прамавугольныя аконныя праёмы. Пластыка была стрыманая, у аздабленні фасадаў былі выкарыстаны цягі, карнізы, філёнгі, руст на першым паверсе. Цэнтральная частка галоўнага фасада была вылучана шырокім тамбурам, над якім знаходзіўся балкон. Аўтар праекта школы не выяўлены. У Вялікую Айчынную вайну будынак школы захаваўся. У канцы 1940-х - пачатку 1950-х гг. пачаліся праектныя і будаўнічыя работы па ўзвядзенні на месцы школы Інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава. Да асноўнага будынка ў двары прыбудаваны аб'ём актавай залы. Затым у дзве чаргі былі пабудаваны левае і правае крыло. За час існавання значных перабудоў на фасадах не адбывалася, заменена аконная і дзвярная сталярка. Захаваліся інтэр'еры актавай залы, аўдыторыі на 200 чалавек, двухсветлавога фае.