зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

713Г000027

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. ХХ ст.

Апісанне

Тэрыторыя квартала, у якім размешчаны будынак № 24, пачала інтэнсіўна асвайвацца ў другой палове 19 ст. У першую чаргу гэтаму паспрыяла будаўніцтва ў 1871 г. Маскоўска-Брэсцкай і ў 1873 г. Лібава-Роменскай чыгункі. Паводле адміністрацыйна-паліцэйскага падзелу г. Мінска ў пачатку 20 ст. квартал атрымаў № 638. Участак з домам пад сучасным № 24 меў парадкавы № 2. Плошча пляца складала 812 кв. саж. Ён быў сфарміраваны ў пачатку 20 ст. з двух пляцаў. Мураваны чатырохпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Пластыка стрыманая. Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю, падкрэсленую трохвугольным франтонам, змешчаным ад цэнтральнай восі ўправа. Тымпан франтона гладкі.

Цокаль аддзелены карнізам, першы паверх -- цягай. Будынак № 24 па вул. Валадарскага мае складаную гісторыю будаўніцтва. Складаецца з двух розначасовых трохпавярховых дамоў, узведзеных на пляцы П.Д. Шапіры. Левае крыло будынка было пабудавана ў 1898 г. па праекце Я. Гінзбурга, правае - у 1901-1902 гг., магчыма, таксама па праекце Я. Гінзбурга. У будынках размяшчаліся жаночае вучылішча, затым гімназія, музычнае вучылішча, розныя ўстановы, былі жылыя памяшканні. У выніку пасляваеннай рэканструкцыі 1945-1947 гг. два будынкі аб'яднаны ў адзін аб'ём, над якім надбудаваны 4-ы паверх. Архітэктурны дэкор амаль цалкам страчаны, фасады набылі спрошчанае рашэнне, зменены аконныя праёмы на прамавугольныя. У наступныя гады праводзіліся бягучыя рамонты, значных перабудоў не адбывалася. Часткова ў аконных праёмах заменены аконныя пераплёты. П