Шыфр
713Г000276
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1940–1950 гады
Апісанне
Будынак на вул. Энгельса, 12 праектаваўся і будаваўся як жылы дом Упраўлення ўпаўнаважанага Міністэрства сувязі СССР па БССР. Праектныя работы ажыццяўляліся ў "Белдзяржпраекце". Аўтарам праекта быў архітэктар А.Брэгман, сааўтарам Г.Заборскі. Пяціпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Размешчаны з водступам ад чырвонай лініі вуліцы. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, пластыка выразная. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі. Па краях фасада размешчаны праезды ў двор лучковага абрысу. Унутры праездаў сцены раскрапаваны лапаткамі і дэкарыраваны цягнутым карнізам. Цокаль аддзелены карнізнай цягай у форме валіка. Па гарызанталі фасад падзелены прафіляванымі цягамі пад вокнамі другога і чацвёртага паверха на тры ярусы. За час існавання будынка на галоўным фасадзе захаваўся архітэктурны дэкор, філянговыя дзверы з фрамугамі, пераплёты фрамуг, заменена запаўненне пераважнай большасці аконных праёмаў.